Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Хлебапрадукт- гандаль” належыць Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Да нядаўняга часу прадпрыемства было прадстаўлена рабочай сталовай з буфетам і магазінам “Сюрпрыз”. Днямі яно пашырыла свае гандлёвыя плошчы, дзякуючы адкрыццю яшчэ адной крамы пад назвай “Хутар “Млынок”, якая размясцілася па вуліцы Калініна,79.
Жыхары прыватнага сектара ў раёне камбіната хлебапрадуктаў ды і яго рабочыя даўно марылі аб суседстве з магазінам, бо да бліжэйшага хадзіць прыходзілася далекавата. Нарэшце іх спадзяванні збыліся, і з’явілася магчымасць купіць усё неабходнае побач з домам.
Тое, што новая гандлёвая кропка адчыніла для пакупнікоў свае дзверы, вялікая заслуга кіраўніцтва мясцовага вытворчага ўчастка “БКХП”, а таксама дырэктара ПУП “Хлебапрадуктгандаль” Мікалая Рафаловіча. Менавіта ён стаў ініцыятарам гэтай ідэі, тым больш што ўзводзіць новае памяшканне не трэба было — выкарысталі колішнюю пабудову. А пасля праведзенага рамонту магазін запрасіў пакупнікоў.
На ўрачыстым адкрыцці дырэктар вытворчага ўчастка Аляксандр Баброў і кіраўнік справамі райвыканкама Алег Кулакоўскі перарэзалі чырвоную стужку.
“Новы магазін будзе запатрабаваны тутэйшым насельніцтвам і абавязкова знойдзе свайго пакупніка”, - адзначыў падчас адкрыцця першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі.
Па матэрыяле газеты “Асіповіцкі край”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе