Святкаванне дня святых апосталаў Пятра і Паўла прайшло ў аграгарадку Вішоў. Гэта мерапрыемства стала традыцыйным для яго жыхароў з таго часу, як у гонар cвятых 3 гады таму тут быў узведзены праваслаўны храм. Дарэчы, ён быў пабудаваны на сродкі калгаса “Радзіма” і па ініцыятыве старшыні гаспадаркі Аляксандра Лапацентава.

У святочным богаслужэнні, якое паклала пачатак урачыстасцям, прыняў удзел Епіскап Магілеўскі і Мсціслаўскі Уладыка Сафроній.

Непаўторнасць і ўзнёсласць праваслаўнаму святу апосталаў Пятра і Паўла надавалі званы, што ствараў калектыў школы званароў горада Мінска.

Мерапрыемства сабрала шмат людзей: вяскоўцаў, працаўнікоў гаспадаркі, шматлікіх гасцей. Галоўнымі ж яго героямі сталі ветэраны працы. Пасля ўрачыстага богаслужэння ў амфітэатры, пабудаваным паблізу царквы, адбылося іх ушанаванне. Словы падзякі гучалі ў гэты дзень у адрас былых працаўнікоў калгаса “Радзіма”, а таксама раней далучаных гаспадарак: калгасаў імя “Леніна” і імя “Фрунзе”.

Таксама ў рамках свята адбыўся парад сельскагаспадарчай тэхнікі, які выклікаў асаблівую цікавасць гледачоў. Распачала парад тэхніка мінулых гадоў: парная конная касілка, граблі. А завяршыўся ён дэманстрацыяй сучаснай, магутнай тэхнікі, якая маецца ў калгасе “Радзіма”.

Па матэрыяле belynichi.mogilev-region.by
Фотаздымкі - “Зара над Друццю”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе