6 жніўня ў Магілёве адбудзецца Хросны ход і набажэнства ў памяць свяціцеля Георгія, архібіскупа Магілёўскага і Беларускага, асветніка беларускага народа.
6 жніўня 1993 года свяціцель Георгі Каніскі, архібіскуп Магілёўскі прылічаны да ліку Святых зямлі Беларускай. Ён ўвайшоў у гісторыю як вялікі асветнік, царкоўны і грамадскі дзеяч, палітык і дыпламат, гісторык і прапаведнік. Нарадзіўся ў 1717 годзе ў горадзе Нежыне Чарнігаўскай вобласці ў дваранскай сям'і. У 35 год стаў рэктарам Кіеўскай духоўнай акадэміі, а ў 1755 годзе быў прызначаны беларускім біскупам і неўзабаве пераехаў да новага месца службы — у Магілёў.
У 1783 годзе стаў Беларускім праваслаўным архібіскупам, членам Найсвятога Сінода. З гэтага часу ўсё яго жыццё было злучана з палітычным і ідэйным жыццём беларусаў. І першае, што зрабіў Каніскі, — гэта адкрыў у Магілёве ў 1757 годзе духоўную семінарыю для святароў. У тым жа годзе асветнік стварыў пры архірэйскім доме друкарню, у якой выдаў скарочаны тэкст «Катэхізіса» Феафана Пракаповіча ў сваім перакладзе з царкоўна-славянскага на беларускую мову, а таксама некалькі маральна-духоўных кніг для народнага чытання. У 1759 годзе ён адкрыў пры Магілёўска-Брацкім Спаскім манастыры школьныя класы.
Хросны ход традыцыйна пачнецца ад Свята-Мікольскага жаночага манастыра ў 12.30.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45