Бялыніцкая зямля багатая на таямніцы. Праўда, асаблівай цікавасці і актыўнасці да археалагічных помнікаў раёна навукоўцы пакуль не праяўлялі. Прыкладам, чакаюць уважлівага даследчыка галоўчынскія гарадзішчы і руіны замка, ім варта таксама звярнуць сваю ўвагу і на гэтак званы “Заазерскі стоўнхэндж”, а палевае паселішча паблізу вёскі Лубяны – наогул унікальны для Беларусі гістарычны помнік...
Мажліва, так атрымалася па той простай прычыне, што да зусім нядаўняга часу Бялыніччына не “нараджала” свайго археолага. Аднак сітуацыя кардынальна памянялася. Колішні выпускнік гімназіі № 1 райцэнтра, а цяпер аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вашанаў якраз і займаецца археалогіяй. Прафесійны інтарэс маладога навукоўцы палягае ў даследаванні мезалітычных помнікаў і вывучэнні тэхналогіі апрацоўкі крэменю плямёнамі каменнага веку.

Аляксандр звярнуў увагу на стаянку неаліту і бронзавага веку, якая знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Бялынічаў. У 1975 і 1982 гадах гэты помнік даследавалі вядомыя беларускія археолагі Вячаслаў Капыцін і Эдвард Зайкоўскі.
Адшуканыя матэрыялы археалагічных раскопак дазволілі Аляксандру Вашанаву сцвярджаць, што тут знаходзілася і стаянка людзей эпохі мезаліту. Такім чынам, гэта першы вядомы на тэрыторыі раёна археалагічны помнік дадзенай эпохі. На двух раскопах помніка малады археолаг знайшоў каля дзвюх тысяч знаходак. Сярод іх ёсць і ўнікальныя, прыкладам, крэмянёвае вастрыё, якое суадносіцца з аналагічнымі знаходкамі яніславіцкай археалагічнай культуры.

«Характэрнымі для яніславіцкіх крамянёвых вырабаў з’яўляюцца ланцэтападобныя наканечнікі стрэл, доўгія тпрохкутнія ўкладышы са стромкай краявой рэтушшу, - тлумачыць Аляксандр Вашанаў. - Для нашага рэгіёну гэтыя знаходкі не характэрныя, і адшуканая мною з’яўляецца на сёння самай першай і пакуль адзінай на паўночна-ўсходняй Беларусі».
Апроч гэтага малады даследчык у гэтых ваколіцах адкрыў больш за два дзясяткі новых археалагічных помнікаў.
«Наогул, ваколіцы Бялынічаў, тэрыторыя раёна, - кажа Аляксандр, - вельмі перспектыўная і цікавая для археалагічных даследаванняў. Без перабольшвання, даследчыкаў чакаюць унікальныя знаходкі і фантастычныя адкрыцці».

Заўважым, што Аляксандру Вашанаву на правядзенні раскопак дапамагаюць і сябры-калегі: аспірант Белдзяржуніверсітэта археолаг Віталь Ашэйчык, аспірант Інстытута энергетыкі і ядзерных даследаванняў Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Арцём Ляўчук.
Хто ведае, магчыма, звяжуць свой далейшы лёс з археалогіяй і дабраахвотныя памочнікі аспірантаў – трэццякласнік гімназіі № 1 райцэнтра Даніла Кунцэвіч, які з даследчыкамі шчыруе на раскопах літаральна з першых дзён; вучні Свяцілавіцкай школы Дзмітрый Халмоў і Аня Чупыркіна, якіх зацікавіў настаўнік гісторыі Анатоль Марозаў. Калі так, то ёсць рэальны спадзеў на тое, што ў недалёкай будучыні найцікавейшыя археалагічныя помнікі раёна будуць вывучаны грунтоўна і дасканала.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе