Паступова “другі хлеб” Беларусі і ў нашым раёне вяртае сваю былую славу. Праўда, адбываецца гэта шляхам спецыялізацыі сельгаспрадпрыемстваў: у ААТ “Новая Друць”, напрыклад, пад бульбай занята сёлета 600 гектараў. З улікам аптымальнага сяміпольнага севазвароту выдзелены пад гэту культуру найлепшыя ўчасткі амаль на ўсёй тэрыторыі акцыянернага таварыства. Прадстаўлены “другі хлеб” як сартамі айчыннай сялекцыі, так і галандскай: у асноўным, гэта “лілея”, “журавінка”, “атлант”, “рэд-скарлет” і інш.
“Урадзіла бульба на славу, — заўважыла ў гутарцы начальнік вытворчага ўчастка Кацярына Чыжакова. – З першых убраных 32 гектараў накапалі 886 тон клубняў; такім чынам, кожны гектар яе даў па 277 цэнтнераў”.
Спорыцца работа ў экіпажа патомнага мясцовага бульбавода Мікалая Шутова. У яго распараджэнні самаходны бульбаўборачны камбайн вытворчасці германскай фірмы “Дэвульф”. Дарэчы, усяго ў ААТ “Новая Друць” чатыры імпартныя бульбаўборачныя агрэгаты, два з якіх – самаходныя.
“Штодзень накопваю каля ста тон клубняў, — расказвае Мікалай Мікалаевіч. – Страт за камбайнам практычна няма. Зараз накопваем другую тысячу тон бульбы”.

У прынцыпе, тэхналагічная лінія “Дэвульфа” капіруе айчынны аналаг камбайна ККУ-2 “Дружба”. За пераборным мастком трое рабочых адкідваюць у смецце пабочныя прадметы, а буйныя, чыстыя клубні няспыннай плынню запаўняюць накапляльны бункер. На транспарціроўцы ўраджаю задзейнічаны магутныя МАЗы. Стараюцца вадзіцелі Васіль Лахтанаў і Аляксей Савінаў, якія дастаўляюць клубні на крухмальны завод. Дзякуючы высокаму ўраджаю, прадпрыемства працуе на поўную магутнасць, а буйныя таварныя клубні, затараныя ў сеткі, адразу ж адпраўляюцца спажыўцам.

Наяўныя магутнасці ўборачна-транспартнага атрада сельгаспрадпрыемства дазваляюць штодзень выкопваць бульбу на плошчы 15-20 гектараў. Увогуле, спатрэбіцца месяц напружанай працы, каб вырашчаны багаты ўраджай “другога хлеба” цалкам давесці да ладу.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе