У рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы “Хлебная і кандытарская справа” у Мінску адбыўся рэспубліканскі агляд-конкурс якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак”. Удзел у ім прынялі ўсе спажывецкія таварыствы краіны, якія прадставілі на суд кампетэнтнага журы 265 узораў далікатэсных ласункаў.
Самых высокіх узнагарод заслужана ўдастоена Бялыніцкае раённае спажывецкае таварыства, праўленне якога вось ужо на працягу сямі гадоў узначальвае Тамара Адамовіч. Дыпломам і Гран-пры агляду-конкурсу яно адзначана за булку “Свіцязянка”. Дыплом і залаты медаль – аб’ектыўная ацэнка пажыўных і смакавых уласцівасцей слойкі “Круасан-мікс” са згушчаным малаком. За кекс “Мара” райспажыўтаварыства адзначана дыпломам і сярэбраным медалём.
Атрыманыя прэстыжныя ўзнагароды адлюстроўваюць узровень прафесіяналізму і творчасці кандытараў і хлебапёкаў прамысловай зоны райста. Яны, дарэчы, замкнулі другі дзясятак прызоў бялыніцкіх кааператараў, заваяваных імі на рэспубліканскім узроўні за апошнія сем гадоў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе