23 верасня ў 21.45 Першы телеканал у прамым эфіры пакажа фінал рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Песня для «Еўрабачання». Пад другім нумарам выступіць Лідзія Заблоцкая з Магілёва.
Фінальны гала-канцэрт нацыянальнага адбору традыцыйна арганізаваны па прынцыпе міжнароднага конкурсу. Выступленні ўдзельнікаў будуць ацэньваць прафесійнае журы і гледачы (50% на 50%). Пасля падліку галасоў юныя вядучыя са студый рэгіянальных тэлерадыёкампаній у прамым эфіры абвесцяць лідараў галасавання ў кожнай з абласцей Беларусі.
Лідзія Заблоцкая пачала спяваць з 4 гадоў. Першая перамога прыйшла на гарадскім конкурсе "Чароўны малыш". Пасля гэтага пасыпаліся прапановы выступаць на розных канцэртах не толькі ў абласным цэнтры, але і за межамі нашай Рэспублікі. І зараз у яе з'явіўся шанец выступіць за Беларусь у сусветным маштабе. Яркія вакальныя даныя, прыгожая знешнасць, харызматычнасць - не пакідаюць сумненняў, што Ліда прадставіць Магілёўскую вобласць з гонарам.
Песня "Анёлы дабра", з якой выступіць Ліда, абрана невыпадкова. Войны, тэракты, забастоўкі і іншыя страшныя падзеі, якія адбываюцца ў сучасным свеце, - усё гэта вынік чалавечай нястрыманасці. «Важна нагадаць людзям, што толькі дабро прынясе мір і спакой - у гэтым ідэя музычнага нумара, з якім выступіць Лідзія Заблоцкая», - адзначыла яго пастаноўшчык, харэограф Алеся Ткачонак.
Па матэрыяле Радыё Магілёў
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
17.08.2020 - 11:07
09.08.2020 - 12:32
Свой день рождения могилевчанка Вероника Сардыко решила начать с посещения избирательного участка