Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы. У лік лідараў увайшоў Клуб дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства горада Асіповічы, які з шэрагам іншых устаноў заняў II месца.
«Складаемых нашай паспяховай дзейнасці многа, — дзеліцца дырэктар КДіЮТіК Святлана Барысевіч. — Гэта, перш за ўсё, маштабнасць разгорнутай работы: нашы гурткі, якіх зараз 92, наведваюць больш за 1000 навучэнцаў. Аналагічнай арганізацыі з такой колькасцю ўдзельнікаў няма на ўсёй Магілёўшчыне. У апошнія гады назіраецца павышаны інтарэс з боку ўстаноў адукацыі Асіповіччыны, вучняў да нашага клуба. Адчуваем значную падтрымку ад кіраўніцтва школ. Паходы, мерапрыемствы заўсёды фінансуюцца райаддзелам адукацыі — разуменне важнасці нашай дзейнасці ўжо вялікі стымул для розных здзяйсненняў. Працуюць у нас няўрымслівыя, апантаныя турызмам людзі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Ад іх шчырага гарэння запальваюцца цікавасцю да турыстычных прыгод многія”.
У планах - пашыраць і развіваць такі напрамак, як горна-пешаходны турызм, абсталёўваць ва ўстановах адукацыі сценкі-скаладромы. “Хацелася б, каб ва ўсіх без выключэння школах працавалі гурткі ад Клуба юнацкага і дзіцячага турызму і краязнаўства”, - адзначыла Святлана Барысевіч.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе