4 кастрычніка стартаваў міжнародны паралімпійскі велапрабег Ліпецк - Страсбург — Парыж “Свет без бар’ераў і граніц”, і праз тры дні каля 20 яго ўдзельнікаў, сярод якіх, між іншым, былі сляпыя і з ампутаванымі канечнасцямі веласіпедысты, сустракалі хлебам-соллю прадстаўнікі аддзела культуры і пярвічкі “БРСМ” з Вяззеўскай школы. Цёплымі словамі прывітаў гасцей і начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Асіповіцкага райвыканкама Віктар Шыльцаў.
За два з паловай тыдні падарожнікі з Ліпецка, Краснаярска і Чачэнскай рэспублікі наведаюць больш за 40 гарадоў Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Фінішуюць яны 21 кастрычніка ў Парыжы на Елісейскіх палях.
Гэтае мерапрыемства праводзіцца для таго, каб паказаць велічнасць і нязломнасць чалавечага духу, а таксама з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, стварэння для іх безбар’ернага асяроддзя.
Удзельнікі велапрабегу прызналіся, што былі прыемна ўражаны якасцю беларускіх дарог і гасціннасцю гаспадароў. На памяць спартсмены атрымалі брашуры, якія раскажуць ім у агульных рысах пра наш цудоўны асіповіцкі край.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе