ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” наведала рабочая група Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства лясной гаспадаркі. Візіт меў мэтай знаёмства з ходам выканання праграмы развіцця лясной гаспадаркі на 2010-2015 гады, і тое, што для дэманстрацыі дасягненняў усёй галіны быў выбраны менавіта гэты лясгас, дае падставу лічыць яго своеасаблівай вітрынай айчыннага лесакарыстання.
Што “ляжыць” зараз на гэтай вітрыне? Сучасная шматаперацыйная лесанарыхтоўчая тэхніка, дасканалая сістэма перапрацоўкі адыходаў драўніны ў паліўныя трэскі, эфектыўныя тэхналогіі вырошчвання маладых дрэў у пітомніку, выраб шырокага асартыменту прадукцыі дрэваапрацоўкі, імклівае павелічэнне аб’ёмаў прадукцыі пабочнага лесакарыстання (грыбоў, ягад, лекавай сыравіны, бярозавага соку, венікаў і г.д.) і тавараў народнага спажывання (ручкі для сякер і рыдлёвак, плінтусы, вагонка, іншыя вырабы з драўніны).
Работа лясгаса была ацэнена станоўча, аднак, на думку гаспадарчага кіраўніцтва краіны, у сённяшніх умовах рэсурсны патэнцыял беларускага лесу павінен выкарыстоўвацца з яшчэ большай карысцю для развіцця айчыннай эканомікі ў цэлым.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе