Ленінскай пярвічнай арганізацыяй г.Магілёва і абласным аддзяленнем Беларускага фонду міра затрачана больш за Br24 млн. на правядзенне рэстаўрацыйных работ у “Музеі абароны Магілёва”, які знаходзіцца на базе СШ №11 абласнога цэнтра. Аб гэтым паведамляе карэспандэнт газеты ”Магілёўскія ведамасці”.
Дапамогу ў афармленні памяшкання таксама аказвалі супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея.
Сёння ў экспазіцыі размешчаны стэнды з рэдкімі ў наш час здымкамі ўдзельнікаў абароны Магілёва, інфармацыяй аб дзейнасці і планах работы абласнога аддзялення Беларускага фонду міра, а таксама магілёўскага пошукавага клуба Віккру, паведаміў магілёўскі краязнаўца Мікалай Барысенка. Дарэчы, музей адметны і тым, што ў будынку школы ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (ліпень 1941 года) знаходзіўся штаб 172-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Раманава.
З асаблівай увагай тут адносяцца да ўсяго, што датычыцца былога дырэктара школы, заснавальніка музея Марыі Базылёвай. На працягу больш чым паўстагоддзя Марыя Іванаўна займалася краязнаўчай работай. Яе перапіска з абаронцамі і сведкамі абароны Магілёва ў гады мінулай вайны мае вялікае навуковае значэнне і зараз захоўваецца ў фондах.
Ва ўстанове культуры ўжо распачалі работу па правядзенні экскурсій з вучнямі магілёўскіх школ, бацькамі навучэнцаў СШ №11 і г.д.
Нядаўна тут адбылося пасяджэнне камісіі абласнога Савета ветэранаў вайны і працы па патрыятычнаму выхаванню моладзі, на якім было пастаўлена пытанне аб уключэнні музея ў экскурсійны маршрут, які расказвае пра абарону Магілёва. Для дасягнення гэтай мэты у школе рыхтуюцца свае экскурсаводы з ліку настаўнікаў і найбольш свядомых у краязнаўстве вучняў старэйшых класаў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45