Сардэчна прымалі палякі хор старшакласнікаў Горацкай вакальна-харавой школы, канцэрты якога з поспехам праходзілі ў горадзе Гарволін у рамках IV Міжнароднага фестывалю харавой музыкі, паведамляе газета ”Магілёўскія ведамасці”.
У гэтым музычным свяце ўдзельнічалі прафесійныя харавыя калектывы дзесяці гарадоў Польшчы і артысты з Украіны і Чэхіі.
Пры поўных залах праходзілі канцэрты як духоўнай так і свецкай музыкі. Было шмат кветак, шчырых водгукаў, у тым ліку і ад кіраўнікоў харавых калектываў другіх краін.
Рабяты атрымалі запрашэнні на ўдзел у падобных фестывалях, якія будуць праводзіцца не толькі ў Польшчы, але і ў Чэхіі і ва Украіне.
«Галоўнае, што такія мерапрыемствы далучаюць дзяцей да добрай музыкі і даюць ім адчуванне сваёй запатрабавальнасці, - гаворыць кіраўнік хора дырэктар Горацкай вакальна-харавой школы Аксана Запявалава.
Дарэчы, у мінулым годзе хор гэтай школы стаў пераможцам абласнога конкурсу харавых калектываў Магілёўшчыны. Заняў ён першае месца і ў міжнародным інтэрнэт-конкурсе “Зоркі нашага веку”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
17.08.2020 - 11:07
09.08.2020 - 12:32
Свой день рождения могилевчанка Вероника Сардыко решила начать с посещения избирательного участка