Жах! Абурэнне! Непаразуменне! Менавіта такія пачуцці авалодвалі кожным чалавекам, каму давялося ў мінулы чацвер пабываць на гарадскіх могілках райцэнтра. Паламаныя помнікі і крыжы, патаптаныя магілы...Здавалася, што па месцах пахавання пранёсся разбуральны ўраган. Аднак гэтую шкоду могілкам прычыніла не стыхія,...а людзі.

Па словах начальніка РАУС Юрыя Сіманава, у чацвер раніцай у дзяжурную часць паступіў тэлефонны званок. Паведамілі, што на гарадскіх могілках пагаспадарылі вандалы. Аператыўная група выехала на месца здарэння. Як устанавіла следства, пашкоджаны 28 помнікаў, 7 з якіх немагчыма аднавіць. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 347 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Здзекі над памерлымі або магіламі”. Вядзецца следства.

“Наглядчыкам гарадскіх могілак працую ўжо чатыры гады, - заўважае бялынічанін Сяргей Альшэўскі. – Аднак такі жудасны выпадак здарыўся ўпершыню. Канечне, чуў, што такое нярэдка адбываецца ў іншых гарадах, але, каб у нашым райцэнтры! Не магу зразумець людзей, якія замахнуліся на святое. Дзе іх сумленне?”
“На гэтых могілках пахаваная мая дачка, - не без хвалявання ў голасе дадае Марына Мінчук. – Як толькі даведалася аб факце вандалізму, адразу ж накіравалася сюды. На шчасце, яе магіла не пашкоджана. Затое помнікі, якія ўстаноўлены на пахаваннях многіх знаёмых людзей, разбураны. У тым ліку і на магілцы 12-гадовага хлопчыка. Мае пачуцці не перадаць словамі”.
Пакуль што віноўныя ў вандалізме на могілках не ўстаноўлены. Таму супрацоўнікі праваахоўных органаў просяць усіх людзей, якія валодаюць хоць нейкай інфармацыяй аб гэтым злачынстве, патэлефанаваць у РАУС па нумары 51-796. Ананімнасць і заахвочванне гарантуецца.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе