9 снежня спаўняецца 120 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, вядомага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, гісторыка і публіцыста. Як паведамілі карэспандэнту сайта спецыялісты Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна, з нагоды юбілею аддзел інфармацыйных рэсурсаў установы культуры стварыў віртуальную выставу “Святло паэзіі Максіма Багдановіча”.
Тут прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб жыцці і дзейнасці пісьменніка, яго кнігі. Акрамя таго, змешчаны вершы, цытаты беларускіх паэтаў і празаікаў, прысвечаныя Максіму Багдановічу, а таксама метадычныя распрацоўкі і інтэрнэт-рэсурсы. Выстава будзе карысная знаўцам літаратурнай спадчыны таленавітага чалавека, а таксама тым, хто цікавіцца творчасцю паэта.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45