Букет далікатэснай прадукцыі са свініны і мяса птушкі падрыхтавалі да святочнага стала мсціслаўчан работнікі спажыўкааперацыі раёна. Гэта стала магчымым пасля таго, як у каўбасным цэху райспажыўтаварыства была ўведзена ў дзеянне новая тэхналагічная лінія, якая ўключае ў сябе ін’ектар і масажор вытворчасці Расійская Федэрацыі і шпрыц гідраўлічны італьянскай харчовай фірмы «Мэжымікс». Кошт закупленага абсталявання склаў Br137,5 млн.
Новая «начынка» каўбаснага цэха дазваляе вытрымліваць у спецыях і рыхтаваць далікатнае і мяккае мяса, надаваць яму пажаданы выгляд.
“Цяпер мы здольны вырабляць вэндліна-вараны кумпячок «Каралеўскі», шэйку па-цераспальску «Класік», вэндліна-вараны філей «Аматарскі» і «Еўрапейскі», — расказвае начальнік каўбаснага цэха спажыўтаварыства Алена Усціненкава, — а таксама каўбаскі «Дамашнія», каўбасу сырую «Люкс» і «Беларускую дамашнюю».

Алена Мікалаеўна дадала, што з першых дзён рэалізацыі вялікі попыт на вэндліна-вараныя тушкі і паўтушкі птушкі.
Для прыгатавання мясных далікатэсаў свініну кааператары закупляюць на месцы, а вось птушку — у вядомай магілёўскай фірме «Пятруха». Для працэсу вэнджання выкарыстоўваецца пілаванне лісцёвых парод дрэў.
Увесь працэс падрыхтоўкі далікатэсаў займае не больш сямі гадзін, пасля чаго можна даставаць з камер гатовую прадукцыю. За змену яе выпускаецца 200 кілаграмаў. Мясныя прадукты, прыгатаваныя з прымяненнем новай тэхналогіі, у гандлёвую сетку рэалізоўваюцца пад фірменным брэндам «Мсціслаўскія гасцінцы». Іх здолелі ўжо пакаштаваць пакупнікі Магілёва, Крычава, Чавус, Хоцімска і іншых рэгіёнаў вобласці. Мы паспрабавалі даведацца пра смак прадукцыі мсціслаўскіх кааператараў, і ўсюды ёй даюць высокую ацэнку.

“Мой магазін знаходзіцца ў ажыўленым месцы — на чыгуначным вакзале, — расказала індывідуальны прадпрымальнік з Крычава Наталля Хадасевіч. — У той жа дзень, як толькі былі завезены вэнджаныя куры, іх партыя была рэалізавана. На другі дзень поўнасцю распрадалі кумпячкі і філей. Водгукі пакупнікоў — самыя станоўчыя. Іх прываблівае як даступная цана (тушкі курэй у нашай гандлёвай кропцы рэалізоўваем па Br39 тыс. за кілаграм), так і цудоўны, сакавіты, мяккі смак”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.08.2020 - 16:35
В Могилевской области появились первые экипажи-трехтысячники
18.08.2020 - 12:45
Могилевские заготовители готовы принять все излишки сельхозпродукции
18.08.2020 - 11:27
13.08.2020 - 16:22
«Могилевхимволокно» работает при полной загрузке производства - заместитель гендиректора
13.08.2020 - 09:04
Осенние сельскохозяйственные ярмарки пройдут в Могилевской области
12.08.2020 - 09:14