Стралковы клуб Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры “БФСА "Дынама" правёў першы ў гісторыі турнір па практычнай стральбе. За перамогу ў ім змагаліся каля трыццаці снайпераў.
Практычная стральба - ўнікальная ў сваім родзе дысцыпліна. Яна яднае тры фактары: дакладнасць, хуткасць і магутнасць. Чалавек, падрыхтаваны па гэтай методыцы, становіцца ўніверсальным снайперам.
“Гэты від спорту зарадзіўся каля 30 год таму назад у Амерыцы, - адзначыў намеснік старшыні “БФСА "Дынама" Васіль Шылаў. – Многія спартсмэны страляюць толькі па мішэнях. А калі справа даходзіць да баявой падрыхтоўкі, яны губляюцца і не могуць папасць у патрэбную цэль”.
Асновай валодання зброі ставіцца бяспека. У дынамаўскім стралковым клубе, як і ў любым іншым, існуе свой адмысловы кодэкс. Усе ўдзельнікі знаёмыя з ім, аднак, нягледзячы на гэта, перад стральбой суддзі праводзяць дэталёвыя брыфінгі.
Праграмай спаборніцтваў прадугледжана выкананне трох практыкаванняў. Нешта падобнае паміж імі, безумоўна, ёсць, але кожнае мае свае асаблівасці, адсюль і розныя тактыкі стралкоў. Усе набраныя балы дзеляць на выкарастаны час. На аснове атрыманых дадзеных вызначаюць пераможцу.
“Для таго, каб авалодаць добрай стралковай тактыкай, неабходна трэніравацца, - адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Куракоў. – На адной тэорыі нічога добрага не атрымаецца, і снайперам не станеш”.
На сёняшні дзень стралковы клуб БФСА "Дынама" налічвае звыш 80 чалавек: гэта і афіцэры, і грамадзянскія асобы, якія раней займаліся стральбой. Немала сярод іх майстроў спорту.
“Мы ўпэўнены, удзельнікі клуба, калі ім прыйдзецца выкарыстоўваць пісталет на практыцы, зробяць гэта правільна, - сказаў Андрэй Куракоў. - Стралкі, якія займаюцца такой стральбой, махаў амаль што не маюць”.
Усё ж такі вызначылі лепшых. Трэцці вынік у Дзмітрыя Кошачкіна, другое месца заняў Андрэй Куракоў, а званне пераможцы дасталося Алегу Клімаўцову.
Па матэрыяле tv2.by
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 10:42
18.08.2020 - 09:50
«Кировск-СДЮШОР» стал обладателем Кубка Беларуси по пляжному футболу
17.08.2020 - 12:07
Могилевские спортсмены завоевали награды на чемпионате Беларуси по академической гребле
10.08.2020 - 10:00
Могилевские команды вышли в суперфинал командного чемпионата Беларуси по настольному теннису
03.08.2020 - 11:05
03.08.2020 - 11:00