11 студзеня ў Магілёве пройдуць спаборніцтвы сярод знаўцаў родный мовы. Арганізатары мерапрыемства - універсітэт імя Аркадзя Куляшова і абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны - запрашаюць прыняць удзел у Беларускім пяціборстве навучэнцаў 9-11 класаў.
Падлеткам прапануюць матэматычныя задачы і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і адной з дысцыплін прыродазнаўчага цыклу. Афармляць рашэнні і адказы, згодна з умовамі конкурсу, трэба на беларускай мове. Якасць яе таксама ацэньваецца.
Па суме балаў будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы. Адзначыць журы і лепшых у асобных намінацыях.
Мерапрыемства адбудзецца ў аўдыторыі 123 універсітэта (вул.Касманаўтаў, 1) з 15 да 17 гадзін. Тэлефон для даведак: +375 29 546 00 09 (МТС).
Упершыню інтэлектуальнае спаборніцтва прайшло ў 1999 годзе з ініцыятывы сябра ТБМ Міхася Булавацкага. Ён высветліў, што заданні алімпіяд па матэматыцы прапануюцца школьнікам толькі на рускай мове, і паспрабаваў арганізаваць нефармальную па-беларуску. На яе прыйшло тры дзясяткі вучняў. З 2001 года мерапрыемства праводзіцца па пяці прадметах школьнай праграмы.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
17.08.2020 - 11:07
09.08.2020 - 12:32
Свой день рождения могилевчанка Вероника Сардыко решила начать с посещения избирательного участка