Сто скалалазаў з Беларусі, Расіі і Літвы з'ехаліся ў СК «Тарпеда» на пяты калядны фэст. Арганізатары спаборніцтваў падрыхтавалі для спартсменаў 26 новых трас, але стромкія сцены з зачэпкамі скарыліся самым лепшым.
Дарэчы, на фэсце паспрабавалі зрабіць так, каб ніхто з удзельнікаў не сумаваў. “На адных этапах неабходна мець добрую раўнавагу, на іншых – сілу, спрытнасць”, - падкрэсліў праекціроўшчык трас Павел Мельнікаў.
Трэба адзначыць, што многія прыязжаюць сюды не толькі ўдасканаліць майстэрства, але і пазнаёміцца з іншымі спартсменамі. “Атрымліваеш не толькі адрэналін, але і насычваешся ўражаннямі, - расказала ўдзельніца спаборніцтваў Марыя Самсонава. – Але больш за ўсе падабаецца атмасфера”.
Па рэгламенце мерапрыемства болдэры павінны прайсці маршруты за 2,5 гадзіны. “Лепшыя па выніках першай часткі фэсту трапляюць у фінал, - сказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзяніс Самсонаў. - Гэтым шасці чалавекам прапануюцца чатыры трасы, на кожную з якіх адводзіцца чатыры хвіліны”. Адзін з прынцыповых момантаў – апошняя зачэпка трасы. Яна павінна быць зафіксавана дзвюма рукамі на тры секунды.
Крытычных момантаў у вызначэнні пераможцаў было шмат. Часам усё залежыла ад міліметраў. “Для барацьбы за прызавыя месцы ў ідэале трэба мець тактыку, тэхніку, рост, - паведаміла ўдзельніца фэсту Марыя Вернікоўская. – Ёсць такія трасы, на якіх неабходна толькі тэхніка, а ўсё астатняе - не мае значэння, і наадварот”.
Між іншым, Марыя Вернікоўская з Мар’інай Горкі была з асноўных фаварытаў спаборніцтва ў сваёй групе. Аднак 11-гадовая дзяўчына фінішавала толькі трэцяй.
Увогуле на фестывалі вызначыліся прадстаўнікі розных школ. У групе малодшых перамаглі Дыяна Баева са Шклова, Мікіта Лагуноў і Кірыл Пісараў з Гомеля. Вызначыліся таксама і літоўцы: Сімона Сырвідас і Юлія Каралёвас. А вось галоўнымі пераможцамі сталі Юрый Косцін з Санкт-Пецярбурга і Вольга Рак з Мар’інай Горкі.
Па матэрыяле tv2.by
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 10:42
18.08.2020 - 09:50
«Кировск-СДЮШОР» стал обладателем Кубка Беларуси по пляжному футболу
17.08.2020 - 12:07
Могилевские спортсмены завоевали награды на чемпионате Беларуси по академической гребле
10.08.2020 - 10:00
Могилевские команды вышли в суперфинал командного чемпионата Беларуси по настольному теннису
03.08.2020 - 11:05
03.08.2020 - 11:00