Пасля рамонту, які доўжыўся тры месяцы, адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў цырульня ААТ “Бытпаслугі г.п. Бялынічы”, што знаходзіцца на першым паверсе “Дома быту”. Ужо ў першы дзень работы яе наведалі 16 чалавек. Усе яны засталіся задаволенымі абслугоўваннем.

У цырульні прыгажа і ўтульна. У прыёмным пакоі ўстаноўлена новая мэбля, тэлевізар, па якім на працягу ўсяго дня транслююцца выступленні зорак айчыннай і замежнай эстрады, паўсюдна расстаўлены вазоны з кветкамі.
Наведвальнікаў гасцінна сустракае адміністратар Галіна Данільчык. “Адкрыліся зусім нядаўна, але ад жадаючых зрабіць стрыжку ўжо няма адбою, - расказвае яна. – Прыходзяць і дарослыя, і малыя. Вось і сёння да абеду ў цырульню завітала больш за трыццаць чалавек. А да канца працоўнага дня ў спісе наведвальнікаў, напэўна, будзе значыцца не менш за 50 кліентаў».
«Звярнуў увагу на прыгожую шыльду і вырашыў зрабіць стрыжку менавіта ў гэтай цырульні, - дзеліцца ўражаннямі бялынічанін Віктар Быткоўскі. – Застаўся задаволеным і якасцю абслугоўвання, і коштам паслугі. А таму ў наступны раз прыйду толькі сюды».
Дарэчы, у цырульні абсталявана і памяшканне, дзе можна зрабіць манікюр, педыкюр, нарасціць пазногці. Бялынічанкі ахвотна выкарыстоўваюць такую магчымасць.

«Але і гэта не ўсё. У хуткім часе прапануем сваім наведвальнікам і іншыя працэдуры: касметычную чыстку твару, масаж, - працягвае Галіна Данільчык. – Паколькі ў Бялынічах больш нідзе не аказваецца такіх паслуг, думаю, што яны стануць папулярнымі ў насельніцтва. Да слова, праводзіць іх будуць толькі спецыялісты з медыцынскай адукацыяй».
«Зараз штат работнікаў цырульні налічвае 10 чалавек, - заўважае дырэктар ААТ “Бытпаслугі г.п. Бялынічы” Святлана Галанава. – Аднак неўзабаве ён будзе павялічаны. Такім чынам, адкрыццё аб’екта дазволіла не толькі пашырыць асартымент паслуг, якія аказваюцца бялынічанам, але і стварыла дадатковыя працоўныя месцы, што таксама вельмі важна».

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе