Рус Бел Eng 中文

Віртуальную выставу "Рэаліі жыцця Максіма Танка" падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна

2012 год аб'яўлены на Беларусі Годам кнігі і гэта не выпадкова, бо на яго прыходзіцца шмат юбілейных дат знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Максим Танк.

Апошні - паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар - знакавая постаць у гісторыі беларускай літаратуры. З мэтай ушанавання памяці знакамітага паэта Беларусі Пастановай Саўміна № 1245 зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня яго нараджэння.

Супрацоўнікі аддзела інфармацыйных рэсурсаў Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна з нагоды юбілею класіка падрыхтавалі віртуальную выставу "Рэаліі жыцця Максіма Танка" , якая была створана ў рамках творчага праекта "У сугуччы мінулага з сучасным".

Экспазіцыя дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, яго творамі пра прыроду, родны край, вайну, каханне, вершамі для дзяцей, крытычнымі матэрыяламі, у якіх дадзены аналіз творчасці.

Акрамя гэтага, кожны жадаючы можа знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Выстава будзе цікава шырокаму колу чытачоў, упэўнены супрацоўнікі бібліятэкі.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна