Рус Бел Eng 中文

У Магілёве на малочным камбінаце спрабавалі скрасці металічныя трубы

Трое мужчын на тэрыторыі ААТ "Бабулін гладыш" спрабавалі скрасці 9 металічных труб на суму больш за Br750 млн.

Аматараў зарабіць на продажы металу затрымаў нарад міліцыі Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы. Усе зладзеі — жыхары Магілёва розных узростаў (33 гады, 43 гады, 50 гадоў). Злачынную кампанію аб'яднала адсутнасць працы і ранейшыя судзімасці.

“Звязда”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна