Рус Бел Eng 中文

У Бялынічах вызначылі лаўрэатаў спецыяльных прэмій раённага выканаўчага камітэта “Чалавек года” і імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі

На чарговым пасяджэнні Бялыніцкага райвыканкама, якое адбылося ў мінулую сераду, прынята рашэнне аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта “Чалавек года” і імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.

У намінацыі “Вытворчая дзейнасць” былі адзначаны дырэктары ААТ “Новая Друць” Уладзімір КАНАВАЛАЎ і ААТ “Бытпаслугі г.п. Бялынічы” Святлана ГАЛАНАВА; у намінацыі “Невытворчая дзейнасць” – вядучы метадыст раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама Таццяна ГРЫБКОВА; у намінацыі “Грамадска-палітычная дзейнасць” – дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар ІВУЛЁЎ.

Уладальнікам спецыяльнай прэміі райвыканкама імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі таксама названы літаратурна-краязнаўчы музей “СПАДЧЫНА” гімназіі № 1 райцэнтра, якім кіруе настаўніца роднай мовы і літаратуры Данута Клопава.

Сардэчна віншуем лаўрэатаў!

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна