Рус Бел Eng 中文

Грамадска-культурная акцыя «Беларусь у маім сэрцы» крочыць па краіне

Грамадска-культурная акцыя «Беларусь у маім сэрцы» крочыць па краіне. Афіцыйны старт яе быў дадзены ў Мінску канцэртам да Дня ўсіх закаханых у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Цяпер акцыя пачынае шэсце па рэгіёнах рэспублікі. Публіку чакаюць сустрэчы з лепшымі айчыннымі музычнымі і танцавальнымі калектывамі і сольнымі выканаўцамі.

У Магілёўскай вобласці гледачоў парадуюць ансамблі «Медуніца», «Весялуха», «Тэт-а-тэт», вакальная група «Беатрыс», Іскуі Абалян, аркестр народных інструментаў імя Л.Іванова і іншыя.

Завершыцца акцыя гала-канцэртамі майстроў мастацтваў, якія адбудуцца ў жніўні-верасні ў кожнай вобласці. Заключны гала- канцэрт пройдзе ў «Мінск-Арэне» 21 верасня.

БЕЛТА

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна