3 2000 года ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, зацверджаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, піша газета ”Магілёўскія ведамасці”.
Генасамблея ААН падтрымала гэта рашэнне і заклікала дзяржавы - члены ААН садзейнічаць абароне ўсіх моў. Святкаванне гэтага дня падкрэслівае значнасць захоўвання культурнага і моўнага багацця ў свеце, дзе палова з шасці тысяч існуючых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Захаванню роднай мовы ў Беларусі надаецца вялікая ўвага. Гэты год аб'яўлены Годам кнігі, а значыць, і непасрэдна беларускай літаратуры будзе надавацца асаблівая пашана: тэматычныя мерапрыемствы ў бібліятэках, выставачныя паліцы з творамі беларускіх аўтараў... Тым больш што ў гэтым годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа, славутых пісьменнікаў і заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, сусветных класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мілагучную, яскравую, такую блізкую сэрцу мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ён ваподае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. I верыцца, што наша мова будзе гучаць і ніколі не знікне з лінгвістычнай карты сусвету.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45