У Магілёўскай абласной друкарні імя Спірыдона Собаля напрыканцы 2011 года выйшаў у свет альманах з творамі мясцовых паэтаў, празаікаў і публіцыстаў «Прыдняпроўе».
У кнізе змешчаны паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя творы ўжо добра вядомых членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай, Сяргея Кісялёва, Міхаіла Уласенкі з горада Горкі, магіляўчан Віктара Кунцэвіча, Яўгенія Соцікава, Віктара Арцем’ева, Уладзіслава Кавалёва, Алеся Казекі, Яўгена Булавы, а таксама Міколы Салаўцова з Чавус, Віталя Савіцкага з Кіраўскага раёна, Аляксея Кажамякі з Клімавіцкага раёна, Міколы Падабеда з гарадскога пасёлка Бялынічы, Аляксандра Балдоўскага з Крычава.

У выданні можно знайсці апавяданні, вершы, пародыі, гумарэскі. Так, Яўген Соцікаў прадстаўлены ўрыўкам «Вясна 1953 года» з аўтабіяграфічнай аповесці «Лёс». Вялікую чытацкую цікавасць выклікае таксама і ўрывак з кнігі Аляксея Кажамякі «Яны стваралі ракетна-касмічную тэхніку» пра нашых знакамітых землякоў, ураджэнцаў Магілёўшчыны. Змешчаны ў альманаху і некалькі нарысаў з кнігі Віктара Арцем’ева «Урокі Аляксея Пысіна», прысвечаных гісторыі вершаў выдатнага паэта-земляка.
У альманаху «Прыдняпроўе» змешчаны і творы маладых аўтараў. Пад агульнай рубрыкай «Маладыя галасы» надрукаваны вершы студэнтак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Юлі Куранковай, Яўгеніі Рудзько, Таццяны Снігіровай, магіляўчанкі, студэнткі-завочніцы Інсты-тута парламентарызму і прадпрымальніцтва г.Мінска Вольгі Куляшовай. Іх імёны ўжо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у калектыўных зборніках. У альманаху прадстаўлены даволі цікавыя творы і іншых аўтараў нашага Прыдняпроўя. Як шчыра кажуць укладальнік гэтага выдання Уладзімір Дуктаў і адказны за выпуск Мікола Хобатаў, зрабіўшы адну справу, не спачывай на лаўрах, а хуценька бярыся за другую і зрабі яе лепш — цікавейшай і прыгажэйшай. Менавіта на гэтым зараз і засяроджана ўвага сяброў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Рыхтуецца да публікацыі шэраг цікавых кніг, выйдзе неўзабаве і новы нумар альманаха «Прыдняпроўе».
Кніга была, ёсць і будзе найлепшым падарункам. Яшчэ больш каштоўны такі падарунак сёлета — у Год кнігі.
Па матэрыяле газеты ” Магілёўскія ведамасці”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45