Аб’яўлены конкурс па распрацоўцы сувеніра-сімвала фестываля “Дажынкі-2012”. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Горацкага райвыканкама.
Як адзначылі суразмоўцы, ідэя стварэння сімвала ўзнікла даўно. А зараз, калі ў раённым цэнтры будзе праходзіць рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі”, ён проста неабходны. “Самі лічыце: вярнуўшыся з далёкіх краін і гарадоў, мы звычайна прывозім нешта такое, што нагадвае аб прыгажосці тых мясцін, аб гістарычных, архітэктурных славутасцях, - удакладнілі спецыялісты. – Так і горацкія сувеніры доўгія гады будуць выклікаць ў памяці ўспаміны аб свяце”.
Па словах суразмоўцаў, галоўнае, каб выраб быў яркім, арыгінальным і запамінальным. Напрыклад, як шклоўскі агурок ці бабруйскі бабёр.
“Кожны можа стаць удзельнікам конкурсу, - падкрэслілі ў райвыканкаме. - Магчыма, менавіта “ваш” сувенір “паедзе” па гарадах і вёсках краіны з цёплымі ўспамінамі аб наведванні горацкай зямлі”.
Ідэямі можна падзяліцца па тэлефоне 8 (02233) 5-92-66 (аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама).
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45