Да 140-годдзя з дня нараджэння Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Бялыніцкім раённым мастацкім музеі, які носіць імя славутага земляка, адкрыліся дзве выставы жывапісных работ.
У экспазіцыі першай прадстаўлены творы самога Вітольда Каятанавіча, якія зберагаюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. “Лясная рэчка зімой”, “Вячэрняя цішыня. Падмаскоўе” напісаны ім у 1920-я гады. Сярэдзіна 1930-х гадоў была плённай для нашага земляка на шматлікія творчыя вандроўкі, у час якіх ён стварыў класічныя пейзажы. Саўгас “Гігант”, Запаляр’е, Данбас далі Вітольду Бялыніцкаму-Бірулю велізарнейшы матэрыял для творчасці. На выставе прадстаўлены карціны з гэтых падарожжаў - “Ваколіцы Хібін. Запаляр’е”, “Пачатак палярнай зімы. Рака Церыберка каля Баранцава мора”.
Бялынічане таксама маюць магчымасць пазнаёміцца і з мемарыяльнымі пейзажамі славутага земляка: “Святагорскі манастыр. Пушкінскія мясціны”, “Трыгорскае. Бяроза ля ракі Сораць”, “Клін. Сад П. І. Чайкоўскага”. Пасля сіняга дажджу”, “Горкі Ленінскія. Альтанка ў парку” і іншыя.
Натхнёны сустрэчай з радзімай, якая адбылася ў 1947 годзе, В. К. Бялыніцкі-Біруля стварыў цыкл пейзажаў “Беларусь”. На выставе экспануецца некалькі работ гэтага цыклу.
Другая выстава – своеасаблівая мастакоўская даніна павагі класіку пейзажа. У эспазіцыі яе дэманструюцца творы ўдзельнікаў міжнародных пленэраў па жывапісу, прысвечаных памяці В. К. Бялыніцкага-Бірулі, напісаныя імі на Бялыніччыне. Сярод іх творы заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі Антона Бархаткова, Дзмітрыя Алейніка, Анатоля Бараноўскага, Леаніда Дударэнкі, магілёўскіх жывапісцаў Барыса Первунінскіх і Уладзіміра Шпартава, а таксама землякоў Вітольда Каятанавіча – Віктара Альшэўскага, Ларысы Журавовіч, Паўла Дзімітрыядзі.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе