Рус Бел Eng 中文

Бялынічанка Аліна Кастрова заняла другое месца на Кубку Еўропы па кіданнях

Бялынічанка Аліна Кастрова заняла другое месца на Кубку Еўропы па кіданнях, які прайшоў у Барэ (Чарнагорыя). Дзяўчына выступала ў катэгорыі да 23 гадоў і адправіла молат на 67 метраў 87сантыметраў.

На першую прыступку п’едэсталу гонару паднялася румынка. Наша суайчынніца саступіла саперніцы 88 сантыметраў.

Усяго беларусы прывезлі з Чарнагорыі чатыры медалі: залаты, два срэбныя і бронзавы.

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна