Рус Бел Eng 中文

Бялынічы наведаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка

22 сакавіка Бялынічы наведаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка. У рабочай паездцы яго суправаджалі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец, вядомы мастак, дырэктар рэспубліканскага Цэнтра сучасных мастацтваў Віктар Альшэўскі.

У раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі міністр абмеркаваў са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Вароніным ідэю правядзення рэканструкцыі будынка музея. Выказана прапанова аб узвядзенні комплексу, які будзе ўключаць у сябе выставачныя залы, бібліятэку і, мажліва, кінатэатр.

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна