Рус Бел Eng 中文

У вёсцы Касцюшкавічы Крычаўскага раёна не забываюць пра народныя традыцыі, якіх прытрымліваліся ў час свята Саракі

У вёсцы Касцюшкавічы Крычаўскага раёна не забываюць пра народныя традыцыі, якіх прытрымліваліся нашы продкі ў час свята Саракі. Старэйшыя жыхары гэтай мясцовасці Еўдакія Сцефаненка, Кацярына Семянкова, Галіна Сцяпанава, Алена Марудэнка і работнікі культуры імкнуцца далучаць да абрадаў мясцовую моладзь, піша газета ”Магілёўскія ведамасці”.

Жаваранкі з цеста, усцягванне кола на бярозу, гушканне на арэлях, народныя песні, гарэзлівы смех падлеткаў — усё гэта можна было ўбачыць і пачуць у час святкавання Соракаў у Касцюшкавічах. Менавіта так называюць тутэйшыя жыхары гэта свята, робячы націск на літары «о».

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна