Рус Бел Eng 中文

Новае дыягнастычнае абсталяванне з’явілася ў Бялыніцкай раённай бальніцы

Нядаўна ў Бялыніцкай раённай бальніцы з’явілася новае адмысловае дыягнастычнае абсталяванне: партатыўны камп’ютар, ЭКГ-апарат і сучасны мабільны тэлефон з выхадам у інтэрнэт. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі.

Цяпер фельчары аддзялення хуткай дапамогі змогуць зрабіць электракардыяграму хвораму на даму і па “мабільніку” адправіць вынікі ў абласную бальніцу, дзе кругласутачна дзяжурыць урач. Спецыяліст расшыфруе дадзеныя і паведаміць, ці пагражае пацыенту інфаркт. Калі ёсць такая верагоднасць, то хворага аператыўна даставяць у абласную бальніцу.

Дарэчы, набыта дыягнастычнае абсталяванне таксама для ўрачэбных амбулаторый, дзякуючы чаму фельчары змогуць на адлегласці раіцца з урачом-кардыёлагам наконт дыягназу і далейшага лячэння хворага.

Па матэрыяле раённай газеты “Зара над Друццю”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна