17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
У мерапрыемстве прымуць удзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Малдовы.
Па словах суразмоўцаў, тэма форуму надзвычай актуальная і значная не толькі для Беларусі, але і любой сучаснай дзяржавы. “Выключна важным з'яўляецца знаёмства з лепшымі практыкамі заахвочвання і папулярызацыі традыцыйнай культуры, творчае абмеркаванне інавацый на ўзроўні міжнароднай супольнасці, якое дазваляе ідэнтыфікаваць ключавыя запатрабаванні рэгіёнаў і спраектаваць жыццяздольныя падыходы да іх устойлівага развіцця”, - падкрэслілі спецыялісты.
Плануецца абмеркаванне шырокага кола праблем:
- традыцыйная культура як частка нематэрыяльнай культурнай спадчыны: праблемы выяўлення, інвентарызацыі, міжнароднай прэзентацыі;
- фарміраванне стратэгій падтрымкі і развіцця традыцыйнай культуры;
- вызначэнне ролі органаў кіравання і ўстаноў культуры ў працэсе захавання, аховы і трансляцыі каштоўнасцяў традыцыйнай культуры;
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы традыцыйнай культуры;
- сучасныя міжнародныя падыходы да захавання, падтрымкі і актуалізацыі традыцыйнай культуры;
- дзяржаўнае і прыватнае партнёрства ў галіне захавання і развіцця традыцыйнай культуры на сучасным этапе развіцця грамадства;
- прававое забеспячэнне працэсаў функцыянавання, захавання і актуалізацыі традыцыйнай культуры;
- гістарычны аспект традыцыйнай культуры гарадоў і мястэчак Беларусі і інш.
20 красавіка у канфэрэнц-зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР пройдзе сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў з журналістамі. Па выніках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура: ахова, захаванне, актуалізацыя” выдадуць зборнік дакладаў.
Арганізуюць мерапрыемства упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы пры падтрымцы Міністэрства культуры, Інстытута культуры Беларусі.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45