Раённы конкурс «Клічаўскія зорачкі» збірае таленты. Прадэманстраваць свае здольнасці ў песні, заявіўшы пра сябе, можа кожны жадаючы.
Аднак перш чым трапіць у фінал творчых спаборніцтваў, моладзі ад 6 да 18 гадоў неабходна прайсці праз занальныя туры. Конкурэнцыя абяцае быць нежартоўнай, бо за прызавыя месцы маюць намер змагацца і прафесійныя салісты, вакальныя групы, выканаўцы аўтарскіх песень.
Дарэчы, рабяты з Нясятаў і Максімавічаў ужо паспрабавалі сябе на сцэне, наперадзе – выступленні ў Заполлі (25 мая) і Клічаве (25 і 26 мая). Толькі ў апошнім горадзе журы праслухае больш за 40 вакальных нумароў.
Заключны тур раённага конкурсу адбудзецца 1 чэрвеня падчас свята, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Пераможцы выступяць на канцэрце, які пройдзе на адкрытай пляцоўцы парка ў Клічаве.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе