Першаадкрывальнікам новага працоўнага лета ў Мсціслаўскім раёне стаў будаўнічы атрад «Каробчына» установы адукацыі «Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна- тэхнічны каледж», які прыступіў да работы на аб’ектах будаўніцтва і рэканструкцыі малочна-таварных ферм СВК «Сож-агра».

Байцы атрада заняты на бетонных работах у двух памяшканнях МТФ, якія вызначаны пад рэканструкцыю.
Будаўнічы студэнцкі атрад «Каробчына» каледжа стаў першым з дзесяці атрадаў, якія гэтым летам будуць працаваць на будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных ферм, а гэта 220 маладых працоўных рук. Усяго на тэрыторыі раёна створана 10 будаўнічых і 4 экалагічныя атрады, прычым экалагічныя сфарміраваны з ліку старшакласнікаў.

Старт працоўнаму лету дадзены. Байцамі атрадаў будзе аказана належная дапамога сельгасарганізацыям раёна на будаўнічых аб’ектах, а самі байцы атрымаюць магчымасць добра зарабіць на асабістыя патрэбы.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
17.08.2020 - 11:07
09.08.2020 - 12:32
Свой день рождения могилевчанка Вероника Сардыко решила начать с посещения избирательного участка