Фестываль польскага тэатра лялек і анімацыйнага кіно для дарослых “Лялька таксама чалавек” пройдзе ў Магілёве 12 ліпеня. На сцэне абласнога тэатра лялек будуць прадстаўлены філасофскія квазі-лекцыі прафесара Лешкі Каласоўскага “Мажлівасці жыцця”. Спектакль ілюстраваны анімацыяй скульптур, прадмовай і музычным каментарыем Марка Жураўскага.
Тэатральнае дзеянне складаецца з пяці гісторый.
1. “Руф або дыялог любові ды хлеба”
Мацей Дужынскі са скульптурамі Эвальда Корнка (бронза)
Мараль: “смех наш часта бывае бяздумны, незадавальненне – фальшывае, а пагарда – яхідная і дурная, калі яна скіраваная на кагосці толькі таму, што ён гатовы аддзячыць другому за хлеб, якім наталіў голад, а падзякай з'яўляецца любоў”.
2. “Сара або канфлікт агульнага і індывідуальнага ў маральнасці”
Ганна Парусіла Дужыньска са скульптурамі Яцка Мюлднэра Нецкоўскага (граніт)
Мараль: “калі закон аказваецца сапраўды не да вытрымання і вельмі гвалціць нашу сутнасць, не будзе віной яго не прытрымлівацца, а прытрымлівацца – заслугай”.
3. “Раав або праўдзівая і прытворная самотнасць”
Мацей Дужыньскі са скульптурамі Марціна Жонсы (дрэва)
Мараль: “Сітуацыя Раав – каб захаваць жыццё, не хопіць займацца прастытуцыяй у фізічным сэнсе”.
4. “Іяіль або бездарожжа геройства”
Ганна Парусіна Дужыньска са скульптурамі Аляксандра Кубэрскага (кераміка)
Мараль: “няма жыццёвай філасофіі, якую чалавек разумны не мог бы вытлумачыць пераканальна”.
5. “Валаам або праблема аб'ектыўнай віны”
Мацей Дужыньскі са скульптурамі Гжэгажа Дурліка (дрэва)
Мараль: “ненатуральна для здаровага розуму выкарыстоўваць здаровы розум для сваркі з розумам абсалютным”.
Па матэрыяле сайта teatrkukol.by
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45