Рус Бел Eng 中文

Дняпроўскі мост у Магілёве на час капітальнага рамонту з пачатку 2013 года будзе цалкам закрыты

Магілёўскія ўлады канчаткова вызначыліся з рамонтам мастоў праз Днепр. Старэйшы з іх, што на Пушкінскiм праспекце, сучасны выгляд набыў яшчэ у 1959 годзе. Капітальны рамонт яго, запланаваны на пачатак 2013-га. Мяркуецца выконваць пры паралельным руху па часовым мосце, каб не паралізаваць транспартнае злучэнне на двух берагах горада. А старая надрачная артэрыя будзе цалкам закрытая.

Таксама ў планах рамонтнікаў самы малады і вялікі мост па вуліцы Каралёва, пабудаваны ў 1996 годзе. Будзе рэстаўраваны і мост Шмідта, які функцыянуе ад 1967-га. Але працы на іх пачнуцца ўжо цяпер, каб падрыхтавацца да закрыцця маста на Пушкінскiм праспекце.

Па матэрыяле tv2.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна