Рус Бел Eng 中文

Чэрыкаўскія артысты “ззялі” на свяце шансону ў Гомельскай вобласці

Выканаўцы з Чэрыкаўшчыны прынялі ўдзел у свяце шансону “Душа ў песні”, якое адбылося ў Гомельскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміла дырэктар раённага Дома культуры Наталля Халюзева.

У рамках свята праводзіўся конкурс у дзвюх намінацыях: “рэтра-песня” і “выканаўца шансону”. Пераможцаў вызначалі па дзвюх узроставых катэгорыях: 18-30 год і 31-45 год. Дарэчы, у журы прысутнічаў спявак і кампазітар Ігар Аксюта.

Па выніках творчых спаборніцтваў чэрыкаўскія артысты былі адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Лепшымі “выканаўцамі шансону” сталі Аляксандр Мароз і Наталля Халюзева. У гэтай жа намінацыі трыа “Ві-за-ві” атрымала дыпломы за высокае выканаўчае майстэрства

Ансамбль “Дзяўчаты + ” заняў 2 месца ў “рэтра-песні”, а Наталля Ігнаценка прывезла дадому дыплом за высокае выканаўчае майстэрства.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна