25 ліпеня Магілёўскі музей этнаграфіі вітаў гасцей з замежжа. Дэлегацыя Дзяржаўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Кітая наведала наш горад у рамках афіцыйнага візіту, падчас якой знаёмілася з працай камітэтаў дзяржкантролю Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама мясцовых прадпрыемстваў, паведаміла вядучы рэдактар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Вольга Семчанка.

У Магілёве высокіх гасцей чакала цікавая культурная праграма, у якую ўваходзіла наведванне адметных мясцін горада: Свята-Мікольскага манастыра, Савецкай плошчы, абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, музея этнаграфіі.

У апошнім прадстаўнікі кітайскай дэлегацыі пазнаёміліся з традыцыйнай беларускай культурай. Перад гасцямі выступіў народны ансамбль народнай песні «Славіца» Магілёўскага раёнага Цэнтра культуры. Дырэктар музея Святлана Рыбакова правяла пазнавальную экскурсію, падчас якой пазнаёміла ўдзельнікаў дэлегацыі з гістарычным мінулым горада, побытам і традыцыямі нашых продкаў, распавяла пра абрады і святы народнага календара: Каляды, Масленку, Гуканне вясны, Зажынкі, Дажынкі і інш.

Таксама ў адной з залаў музея разгарнулася выстава твораў магілёўскіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізаваная сумесна з абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы. З традыцыйнымі беларускімі рамёствамі і промысламі гасцей знаёмілі майстры Ігар Грышын, Наталля Русіян, Таццяна Фяськова, Аляксандр Маркаў, Наталля Дамянікава, Алена Саўчанка. Яны праводзілі майстар-класы па лозапляценню, саломапляценню, разьбе па дрэве, ткацтве паясоў. На развітанне госці з Кітаю атрымалі сувеніры ад магілёўскіх майстроў.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45