Рус Бел Eng 中文

Неўралагічнае аддзяленне з’явілася ў Бялыніцкай ЦРБ

Неўралагічнае аддзяленне з’явілася ў Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Дагэтуль ложкі размяшчаліся ў тэрапеўтычным аддзяленні, паведамілі спецыялісты ЦРБ.

Зараз пацыенты маюць магчымасць атрымліваць усе неабходныя медыцынскія працэдуры ў добрых умовах. Агульная колькасць ложка-месцаў – 15.

Загадчыцай новага аддзялення прызначана ўрач-неўролаг Ілона Рамашына, якая летась скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Акрамя таго, працоўны калектыў Бялыніччыны папоўніўся іншымі медыцынскімі кадрамі. На працу ў сельскую мясцовасць накіраваны два ўрачы агульнай практыкі і тры фельчары-акушэры.

Днямі ў ЦРБ адбылося ўшанаванне маладых спецыялістаў. Яны не толькі пазнаёміліся з калегамі, але і атрымалі прэміі ад кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта.

Па матэрыяле belynichi.gov.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна