Сёлета святкаванне Дня беларускага пісьменства адбылося ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Наступнае - юбілейнае - пройдзе 1 верасня 2013 года. Гонар быць яго сталіцай выпаў Быхаву.
Старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Калееў даў добрую адзнаку насычанай праграме свята на Глыбоччыне. Ён поўны імкнення дабіцца таго, каб у наступным годзе гасцям і ўдзельнікам Дня беларускага пісьменства таксама надоўга запомніўся прыгожы куток Прыдняпроўя.
Гораду ёсць што расказаць і паказаць. У раёне нядаўна адроджаны старажытны Свята-Увазнясенскі манастыр, заснаваны ў 1623 годзе. Тут захоўвалася ікона Божай Маці, якую падараваў у 1659-м князь Пажарскі.
Гісторыя Быхаўшчыны слаўная выдатным помнікам беларускай нацыянальнай культуры XVII стагоддзя - Баркулабаўскім летапісам, які захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, і многім іншым.
Багаты гэты куток і на таленавітых людзей, артыстаў, навукоўцаў, паэтаў, празаікаў. Ёсць пэўныя здабыткі сёння ў працаўнікоў сельскай гаспадаркі і прамысловасці. А гасцям тут заўсёды рады...
Па матэрыяле газеты "Магілёўскія ведамасці"
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе