Шасці аматарскім калектывам мастацкай творчасці Магілёўшчыны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2012 года №79 прысвоены найменні “народны” і “ўзорны”, у тым ліку двум калектывам, якія дзейнічаюць пры клубных установах культуры вобласці. Яны атрымалі ганаровыя найменні за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць.
Найменне “народны аматарскі калектыў” прысвоена:
- вакальнаму ансамблю “Бліскавіца” работнікаў жылкамунгаса маладзёжнага культурнага цэнтра “Юнацтва” аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама;
- сямейна-родаснаму гурту “Радня” Муравільскага сельскага Дома культуры аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама;
- вакальнаму ансамблю “Сустрэча” Магілёўскага гарадскога Дома настаўніка (з чэрвеня 2012 г. – дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вдохновение” г. Магілёва”) .
Найменне “ўзорны аматарскі калектыў” прысвоена:
- студыі мадэлінгу “Стыль” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” г. Бабруйска”;
- ансамблю народнай песні “Весялінка” філіяла дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка Тупічына аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама;
- вакальнаму ансамблю хлопчыкаў дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М.М.Салдатава”.
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці ганаровыя званні “народны”, “узорны”, “заслужаны” маюць 442 аматарскія калектывы мастацкай творчасці, з іх 227 дзейнічаюць пры клубных установах культуры.
Віншуем мастацкіх кіраўнікоў і ўдзельнікаў пералічаных творчых калектываў з атрыманнем высокіх званняў. Няхай гэта будзе добрым стымулам да новых творчых дасягненяў і здзяйсненняў, важнай прыступкай на шляху самаўдасканалення і творчага развіцця.
Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45