Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў прыняў удзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Культура ўстойлівага развіцця: глабальныя і рэгіянальныя аспекты”, якая адбылася ў Баку.
Форум прайшоў з удзелам навукоўцаў, кіраўнікоў устаноў культуры і адукацыі з Азербайджана, Расіі, Малдовы, Украіны, Кыргыстана, Латвіі, Беларусі.
Прысутныя абмеркавалі глабальныя і рэгіянальныя аспекты культуры ўстойлівага развіцця, абмяняліся вопытам у гэтай галіне, наладзілі кантакты для далейшага супрацоўніцтва.
Вынікам навуковай канферэнцыі стала падпісанне пагаднення аб культурным супрацоўніцтве паміж Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы і навукова-метадычным Цэнтрам па культуразнаўству Міністэрства культуры і турызму Азербайджанскай рэспублікі. У рамках гэтага пагаднення ўстановы будуць абменьвацца інфармацыйнымі і метадычнымі матэрыяламі, арганізоўваць анлайн-нарады, ладзіць канцэрты творчых калектываў, ажыццяўляць сумесныя навукова-даследчыя работы і творчыя праекты, праводзіць і ўдзельнічаць у семінарах, майстар-класах, навукова-практычных канферэнцыях і іншых культурных мерапрыемствах для абмену вопытам, работы па пытаннях захавання і рэтрансляцыі нацыянальнай культуры.
По материалу «Радио Могилев»
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45