У Год кнігі на Магілёўшчыне актыўна вялася кнігавыдавецкая дзейнасць. Пра гэта паведаміў падчас калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы яго начальнік Андрэй Кунцэвіч.
Так, да рэспубліканскага свята “Дажынкі-2012” у Горках выйшла ў свет унікальная трылогія, куды ўвайшлі выданні пра мінуўшчыну і сучасць Магілёўская вобласці, Горацкага раёна і мясцовай сельгасакадэміі. Дарэчы адну з гэтых кніг, што называецца "Зямля Магілёўская", калектыў аўтараў збіраецца вылучыць на нацыянальны кніжны конкурс. Акрамя гэтага летась выдадзены зборнік "Абарона Магілева. 1941 год: падарожжа ў часе", маляўнічы фотаальбом "Бабруйск", кнігі Івана Пехцерава "Святло Радзімы. Вершы, паэмы , проза", Аляксея Кажамякіна “Яны абаранялі Клімаўшчыну”, “Асіповічы: гісторыя і сучаснасць”. Калгас “Радзіма” Бялыніцкага района выдаў кнігу аб гісторыі гаспадаркі “Повязь пакаленняў”. Абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі працягвала выпуск літаратурнага альманаху “Прыдняпроўе”, дзе разам з ужо сталымі і масцітымі літаратарамі друкаваліся творы маладых аўтараў.

Знамянальна, што Год кнігі супаў з юбілеямі беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка, адзначыў Андрэй Кунцевіч. На Магілёўшчыне летась праведзена каля 1 тыс. тэматычных і юбілейных выстаў, больш за 30 літаратурных і мастацкіх конкурсаў. Толькі ў друкаваных СМІ за гэты перыяд апублікавана больш за 600 тэматычных матэрыялаў.

“Год кнігі для нашага рэгіёна будзе мець добры працяг, паколькі ў гэтым годзе Магілёўшчыне прымаць рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства, што пройдзе на пачатку верасня ў Быхаве, - падкрэсліў Андрэй Кунцэвіч. - Да таго ж горад Магілёў абвешчаны сёлетняй культурнай сталіцай Беларусі і краін СНД. А значыць няпростая праца па абуджэнню цікаваці да кнігі, да культуры і асветы ўвогуле сярод жыхароў вобласці будзе працягвацца”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45