Рус Бел Eng 中文

6 жанчын з Магілёўскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Мацi

Ордэнам Мацi за нараджэнне i выхаванне пяцi і больш дзяцей узнагароджаны 86 мнагадзетных мам з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лютага.

Сярод узнагарожданых малодшая медыцынская сястра ўстановы «Клічаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Іна Грузд, хатняя гаспадыня з Першамайскага раёна г.Бабруйска Ала Каляда, агароднік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак» імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна Вольга Пятрусёва, аператар машыннага даення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі» г.Горкі Таццяна Редзькова, загадчык гаспадаркі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад в.Добасна» Кіраўскага раёна Наталля Хвесько, аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Александрыйскае» Шклоўскага раёна Тамара Шкут.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна