2 сакавіка ў Магілёве прэзентуюць кнігу «Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміў старшыня Магілёўскай гарадской суполкі “Таварыства беларускай мовы” Алег Дзьячкоў.
Паразмаўляць з аўтарамі выдання - гісторыкам Алесем Краўцэвічам і мастаком Ігарам Гардзіёнкам, – пачуць цікавыя рэчы і пагартаць «Гедыміна» можна будзе ў 18.00 у абласным краязнаўчым музеі імя Е.Раманава. Уваход вольны.
Ілюстраванае выданне «Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)» працягвае серыю «Жыццяпіс Вялікіх Князёў Літоўскіх». Кніга выйшла на дзвюх мовах — беларускай і англійскай. Усе ілюстрацыі, выкананыя Ігарам Гардзіёнкам, адлюстроўваюць аўтэнтычныя рэчы і тагачасную матэрыяльную атрыбутыку. Кансультацыі па выявах рабіў буйнейшы знаўца зброі ВКЛ прафесар Юрась Бохан.
«Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)» — апісанне гісторыі Вялікага Княства праз літаратурны нарыс. Нарыс зроблены на падставе гістарычных фактаў. Кніга распавядае пра біяграфію манарха, які ўпершыню аб’яднаў у адной дзяржаве ўсе гістарычныя землі Беларусі: Літву, Палессе, Полаччыну, Віцебшчыну, Тураўшчыну, Магілёўшчыну, Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну. Гэта адбылося прыкладна ў 40-я гады ХІV стагоддзя. І менавіта гэтае аб’яднанне загарантавала паспяховы этнагенэз беларусаў. Галоўная адметнасць Гедыміна як палітыка і дзяржаўнага дзеяча ў тым, што ён, у адрозненне ад сярэднявечных манархаў, аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайсковай сілай.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45