Важным накірункам дзейнасці клубных устаноў з’яўляецца шырокае ўкараненне ў побыт насельніцтва сістэмы традыцыйных святаў, абрадаў і рытуалаў на аснове фальклорнай спадчыны. Работнікі Дзягавіцкага культурна-спартыўнага цэнтра Крычаўскага раёна аднавілі абрад “Вяселле коміна” па матэрыяле, запісаным падчас фальклорнай экспедыцыі ў мінулым годзе.
“Вяселле коміна” бярэ свой пачатак са старажытных часоў, ён быў шырока распаўсюджаны сярод славян. Падчас яго адбывалася запальванне агню ў печы пасля завяршэння палявых работ. Пасярод хаты ўсталёўвалі сімвалічны комін, які ўпрыгожваўся белымі тканінамі, кветкамі. Унізе знаходзіліся падстаўкі з запаленымі лучынамі. Гэта сімвалізавала комін – самога “жаніха”. Вяселле ў літаральным сэнсе слова было сакральным – азначала новае жыццё печы і хаты, таму што печ у сялян – гэта пачатак дому.
Гэты абрад правялі ў вёсцы Дзягавічы, у мясцовым культурна-спартыўным цэнтры. Усталявалі комін і побач з ім стол са стравамі, запрасілі гасцей. Першай падалі “адправу” (збожжа), якая традыцыйна прызначалася Перуну або Сварогу. Затым удзельнікі – людзі сярэдняга ўзросту – пачалі вадзіць карагоды. Дарэчы, пры правядзенні абраду выкарыстоўваліся экспанаты музея, які працуе пры культурна-спартыўным цэнтры.
Асноўная мэта гэтага абраду – адраджэнне нацыянальнай культуры нашага народа, аўтэнтычных традыцый на аснове менавіта мясцовых абрадаў. Трэба адзначыць, што да правядзення абраду далучылася нямала вяскоўцаў. У далейшым работнікі Дзягавіцкага культурна-спартыўнага цэнтра плануюць разам з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Вёсачка мая” адрадзіць фальклорныя вечарыны.
В.А.Сербянкова, загадчык аддзела культасветработы Крычаўскай ЦКС
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45