Рус Бел Eng 中文

21 сакавіка ў Музеі гісторыі Магілёва адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

21 сакавіка а 12-й гадзіне ў Музеі гісторыі Магілёва адбудзецца адкрыццё выставы «Па слядах Шагала ў Ӏзраілі», прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

На выставе, падрыхтаванай сумесна з Ӏзраільскім культурным цэнтрам пры Пасольстве Дзяржавы Ӏзраіль у Рэспубліцы Беларусь, будзе прадстаўлена 30 работ сучасных ізраільскіх мастакоў розных мастацкіх школ і напрамкаў. Сярод удзельнікаў ёсць і тыя, хто, як і Марк Шагал, нарадзіўся і вучыўся ў Беларусі.

Гэта перасоўная выстава - спроба вачыма вельмі розных майстроў паглядзець на творчасць Шагала і на яго філасофію з іншай эпохі, з 21 стагоддзя. Мастацтва аб'ядноўвае людзей, а кожная культура дадае ў палітру мастака новыя фарбы і ўзбагачае яго адчуванне свету.

Выстава будзе экспанавацца ў ратушы з 21 па 31 сакавіка.

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна