Рус Бел Eng 中文

"Маляваны рай" можна ўбачыць у Магілёўскім музеі этнаграфіі

Выстава малюнкаў на шкле і маляваных дываноў "Маляваны рай" распачался ў абласным цэнтры. Экспазіцыя, у якую ўвайшло амаль 70 работ, - сумесны праект трох музеяў. Разам з калектывам Магілёўскага музея этнаграфіі над ім працавалі музейшчыкі з Вілейкі і Мінска. Выстава - своеасаблівы рэверанс у бок такога супярэчлівага і цікавага кірунка ў мастацтве як кітч.

Кветкі, наіўныя вясковыя пейзажы, птушкі, мілыя дзяўчыны ў капялюшах - гэтыя і іншыя матывы сустракаюць наведвальнікаў выставы "Маляваны рай". Сабраныя з ўсёй Беларусі, за выключэннем, мабыць, Гродзенскай вобласці, работы, якія прадстаўлены ў Магілёўскім музеі этнаграфіі, - той самы кітч, які шмат хто памятае па бабуліных дыванах з аленямі на сцяне і пастаральным малюнкамі, і адначасова гэта нешта большае, адзначае навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Марына Кавалёва. Доўгі час самі малюнкі на шкле лічыліся творамі кітчу. Толькі цяпер пачынаюць адраджацца гэтыя традыцыі.

Цэлая серыя работ малюнкаў на шкле адлюстроўвае "паненак" - дзяўчат з парцалянавымі тварамі ў капялюшыках, якія трымаюць у руках птушак або кветкі. Такія работы стваралі на продаж, а некаторыя - дарылі па выпадку, напрыклад, на дзень нараджэння. Тут жа яркія кветкі - адзін з самых распаўсюджаных матываў: яны і на малюнках, і на дыванах-макатках. Ёсць нават варыяцыя на тэму знакамітай карціны Васняцова "Тры багатыры ".

"Радыё Магілёў"

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна