Другое абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” адбудзецца 24-25 мая ў Касцюковіцкім раёне. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўправленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Так, у першы дзень свята ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў збяруцца прыхільнікі паэзіі на Пісьмянкоўскія чытанні. У мерапрыемстве прымуць удзел: унук народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова Уладзімір Бербераў, сын паэта-земляка Аляксея Русецкага Уладзімір Бурдзялёў, паэт Анатоль Зэкаў. Прыедзе дэлегацыя паэтаў і пісьменнікаў з Гомеля. Сярод іх Аляксандр Бардоўскі, Анатоль Бароўскі, Васіль Ткачоў, Вольга Цярэшчанка, Ганна Новік. Упершыню прыедуць паэты і аўтары-выканаўцы аматарскага аб’яднання “Арт-кафэ на Ірынінскай”, каб падзяліцца сваёй творчасцю. Выступяць таксама паэты, удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Літаратурная гасцёўня “Крынічка” Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Чыгрынава.
25 мая на маляўнічым беразе ракі Бесядзь у в. Бялынкавічы свята будзе ладзіцца цэлы дзень. Запланавана прэзентацыя літаратурных выстаў 10 раёнаў Магілёўшчыны. На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадставяць свае вырабы майстры з Горак, Хоцімска, Клімавіч, Бабруйска, Мсціслаўля, Крычава, Клічава і Чавус. Гасцінна запросіць наведвальнікаў сялянскі падворак. Будуць працаваць гандлевыя рады, у тым ліку і кніжныя.
Пасля адкрыцця свята адбудзецца конкурс аўтарскай песні, у якім прымуць удзел 28 выканаўцаў. Пасля канцэрта майстроў мастацтваў Касцюкоўшчыны “Ляці мая песня, над Бесяддзю роднай” пройдзе вечарына паэзіі “Зорка, імя якой Алесь, збірае сяброў”, дзе падвядуць вынікі конкурсаў і ўзнагароджванне пераможцаў, якім упершыню будзе ўручана статуэтка “Натхненне”. Падарунак вырабілі спецыяльна да свята на Гродзенскім шклозаводзе “Неман”. Прыдбалі ўзнагароду дзякуючы Беларускаму цэментнаму заводу, які аказаў спонсарскую дапамогу.
Вечарам на беразе Бесядзі запалае вогнішча, а ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у забаўляльнай праграме “Добры вечар, госці!”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45