V рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет” праходзіў у Мінску. На ім прадставілі свае работы майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з усіх рэгіёнаў нашай краіны, у тым ліку 61 майстар з Магілёўскай вобласці. Сярод іх вопытныя майстры, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, а таксама шмат моладзі.
У экспазіцыі нашай вобласці была адлюстравана багатая палітра традыцыйных рамёстваў рэгіёна: саломапляценне, разьбярства, кераміка, выцінанка, шапавальства і інш.
Работы ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу ацэньвала аўтарытэтнае журы на чале са старшынёй Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Я.М.Сахутам.
У выніку майстры Магілёўшчыны заваявалі 9 дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступені. Сярод лаўрэатаў “Вясновага букету” гэтага году – магілёўская і горацкая майстрыхі па саломапляценні Наталля Дамянікава і Ірына Хізанейшвілі, глускія майстры Аляксей Меснік (саломапляценне) і Уладзімір Станкевіч (бондарства), бабруйскі майстар па мастацкай апрацоўцы дрэва Валерый Галеня, клічаўская майстрыха Валянціна Нікіціна (вышыўка), а таксама тры прадстаўнікі Крычаўшчыны – керамісты Вячаслаў Якавенка і Сяргей Масіха, майстрыха выцінанкі Наталля Бярнадская. Таксама дыпломамі за прызавыя месцы адзначаны дзве ўстановы культуры Магілёўшчыны, якія займаюцца адраджэннем і развіццём традыцыйных рамёстваў: Быхаўская дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
Віншуем нашых землякоў з гэтымі дасягненнямі, жадаем поспехаў ва ўсіх справах, рэалізацыі ўсіх ідэі і задумак, удачы і творчага натхнення.
Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45